Альберт-хол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 51°30′03.4″ пн. ш. 0°10′38.77″ з. д. / 51.500944° пн. ш. 0.177436° з. д. (G) (O) (Я)

Каралеўскі Альберт-Хол

Лонданская каралеўская зала мастацтваў і навук імя Альберта (англ.: Royal Albert Hall of Arts and Sciences), ці проста Альберт-хол, — найбольш прэстыжны канцэртная зала Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў памяць прынца-кансорта Альберта пры яго ўдаве каралеве Вікторыі. Размешчаны ў Паўднёвым Кенсінгтоне — раёне Лондана, багатым культурнымі ўстановамі віктарыянскай эпохі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштоўка, 1903
1986 год: від з паўднёвага боку
2010 год: від з боку Гайд-парку

У 1851 годзе пры непасрэдным удзеле прынца Альберта ў Лондане была арганізавана першая ў гісторыі Сусветная выстаўка. Для размяшчэння экспазіцыі побач з цяперашнім Альберт-холам, у Гайд-парку, быў збудаваны Крыштальны палац. Натхнёны поспехам гэтага мерапрыемства, Альберт курыраваў ператварэнне Кенсінгтона ў музейны гарадок, Альбертопаль, дзе па яго ініцыятыве сталі базіравацца Каралеўскі каледж музыкі і Каралеўскае геаграфічнае таварыства.

Пасля смерці мужа ў 1861 годзе каралева задумала ўвекавечыць яго памяць узвядзеннем Альберт-хола. Цырымонія адкрыцця канцэртнай залы адбылася 29 сакавіка 1871 года. Каралева ад пачуццяў , якія нарынулі на яе, не змагла прамовіць ні слова, так што прынц Эдуард вымушана прамовіў за яе: «Каралева аб'яўляе гэту залу адкрытай».

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Кожны год у Альберт-холе праходзіць каля 350 мерапрыемстваў, уключаючы канцэрты класічнай музыкі, пастаноўкі опер і балетаў, цырымоніі ўзнагароджанняў, дабрачынныя канцэрты, банкеты. У паваенны час у Альберт-холе не раз выступалі папулярныя рок-гурты, як, напрыклад, The Beatles, Led Zeppelin і The Who. У 1956 годзе Альфрэд Хічкок зняў у Альберт-холе кульмінацыйную сцэну вострасюжэтнай стужкі «Чалавек, які занадта шмат ведаў». Таксама праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў Імперскага каледжа Лондана. Альберт-хол можна наведаць і ў парадку турыстычнай экскурсіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]