Альберт Эдэльфельт
| Альберт Эдэльфельт | |
Аўтапартрэт |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Albert Gustaf Aristides Edelfelt |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
Альберт Густаў Арыстыд Эдэльфельт (шв.: Albert Gustaf Aristides Edelfelt; 21 ліпеня 1854 - 18 жніўня 1905) — фінскі жывапісец, графік. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя сюжэты, партрэты, пейзажы. Працаваў у манументальным жывапісе. Выкарыстаў тэхніку пастэлі і акварэлі.
Біяграфія [правіць]
Альберт Эдэльфельт нарадзіўся 21 ліпені 1854 года ў Порва ў Kiialan kartano. Яго бацька, Карл Эдэльфельт, быў архітэктарам.
З 1869 па 1871 займаўся ў Школе малюнка Саюза фінскіх мастакоў у Гельсінгфорсе ў Б. Ліндхольма і Б. Рэйнхольда.
З 1871 па 1873 вучыўся ў Гельсінгфорскім універсітэце, з 1872 па 1874 - у Акадэміі мастацтваў Антверпена.
У 1874 браў урокі ў Ж. Л. Жэрома ў Парыжы.
Неаднаразова падарожнічаў ў Італію і Францыю, быў у Англіі (1878), Іспаніі (1881), Швецыі, Даніі і Расіі.
Выстаўляўся з 1872.
Памёр 18 жніўня 1905 каля Порва
У горадзе Порва створаны музей мастака.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах, Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.47
Спасылкі [правіць]
- Працы Альберта Эдэльфельта ў зборы Фінскай Нацыянальнай Галерэі (англ.)
- Біяграфія Альберта Эдэльфельта — Virtual Finland (англ.)
- Галерэя прац Эдэльфельта (англ.)