Хельсінкскі ўніверсітэт
| Хельсінкскі ўніверсітэт Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet |
|
Від на Сенацкую плошчу Хельсінкі. Будынак універсітэта — злева |
|
| Арыгінальная назва: |
Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet |
|---|---|
| Міжнародная назва: |
University of Helsinki |
| Заснаваны: | |
| Тып: |
дзяржаўны ўніверсітэт |
| Студэнты: |
38 000 |
| Размяшчэнне: | |
| Афіцыйны сайт | |
Хельсінкскі ўніверсітэт (фін.: Helsingin yliopisto, шв.: Helsingfors universitet, лац.: Universitas Helsingiensis) — самы стары і буйны ўніверсітэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. У універсітэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 аспірантаў).
З 1 жніўня 2005 універсітэт у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам Балонскага працэсу прапануе навучанне на бакалаўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Універсітэт з'яўляецца членам LERU, Unica (універсітэты ў сталіцах Еўропы).
Канцлер універсітэта з 2008 года - Ілька Нійнілуота.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.
Гісторыя [правіць]
Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку.
Пасля пажару 1827 года рашэннем імператара Мікалая I пераведзены з Турку ў Гельсінгфорс і атрымаў назву Аляксандраўскага, у гонар яго брата імператара Аляксандра I.
У 1944 годзе некаторыя будынкі ўніверсітэта былі знішчаны савецкай бамбардзіроўкай.
Вядомыя выпускнікі [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хельсінкскі ўніверсітэт- www.helsinki.fi/yliopisto/ — афіцыйны сайт Хельсінкскага ўніверсітэта (фін.) (швед.) (англ.) (Праверана 4 кастрычніка 2010)
