Аляксандраўка (Рагінскі сельсавет)
Вёска
Аляксандраўка
|
Алякса́ндраўка — вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 73 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе — фальварак, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1920-я гады ішло актыўнае засяленне былых памешчыцкіх земляў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная группа (15 чалавек), якую ўзначальваў П. Я. Мацюшкоў. У сакавіку 1943 года группа склала аснову партызанскага атрада начале з П. Я. Мацюшковым. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь). Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Мікалаеўскага сельсавета[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 1 двор, 5 жыхароў.
- 1925 год — 18 двароў.
- 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0