Каромка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Каромка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
59
Насельніцтва
96 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Каромка на карце Беларусі ±
Каромка (Беларусь)
Каромка
Каромка (Гомельская вобласць)
Каромка

Каро́мка[1] (трансліт.: Karomka, руск.: Коромка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 18 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы з двума завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, вятрак. У 1909 годзе — 398 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета.

У 1925 годзе ў Забалацкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селянін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў, 52 жыхары вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 59 гаспадарак, 96 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 30 двароў, 144 жыхары.
  • 1858 год — 159 жыхароў.
  • 1897 год — 49 двароў, 342 жыхары (паводле перапісу).
  • 1909 год — 50 двароў, 443 жыхары.
  • 1925 год — 76 двароў.
  • 1959 год — 421 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 59 гаспадарак, 96 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]