Аляксандр Іванавіч Рубахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Рубахаў
Дата нараджэння 18 жніўня 1948(1948-08-18) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук і доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Іванавіч Рубахаў (нар. 18 жніўня 1948, Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне эканомікі, тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Доктар эканамічных навук (2002), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1970).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (1971–2008, прафесар кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый, у 1992–1997 – загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу), Гуманітарна-прыродазнаўчым універсітэце імя Яна Длугаша ў Чэнстахове (Польшча), Чэнстахоўскім політэхнічным універсітэце (Польшча), Акадэміі фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (Бяла Падляска, Польшча).

Навуковыя інтарэсы: сістэматэхніка будаўніцтва; інвестыцыйнае праектаванне; міжнародны маркетынг; эканоміка турызму.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экономические методы повышения гибкости и устойчивости строительных предприятий : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Рубахов Александр Иванович. ― Москва, 2002.
  • Научные основы повышения организационной гибкости в стротительстве : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.08 / Рубахов Александр Иванович. ― Москва, 1991.
  • Wybrane aspekty zarządzania ryzykiem marketingowym przedsiębiorstw turystycznych / Aliaksandr Rubakhau, Ema Halawach // Marketing i Zarządzanie. — 2014. — № 34. — S. 23—35.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рубахаў Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 418.
  • Рубахов Александр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 517.
  • Рубахов Александр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 296.
  • Рубахов Александр Иванович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 361.
  • Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966—2006 гг.). ― Брест, 2006. — Информация на с. 54—55, 137, 141—142.