Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў
Дата нараджэння 1991
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзяніс Уладзіміравіч Дук

Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў (нар. у 1991 годзе ў Наваполацку) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2018), дацэнт (2020).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Наваполацку. Скончыў у 2014 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. Паралельна атрымаў кваліфікацыю юрыста. У 2015 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2015-2018 гадах навучаўся ў аспірантуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2019 годзе таксама скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». Працуе дацэнтам кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 21 снежня 2018 года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацка ў 1917-1991 гадах». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Уладзіміравіч Дук. 23 снежня 2020 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца даследаваннем праблем гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі ў ХХ ст. (у прыватнасці, Полацка, Наваполацка і інш.), гістарычнай урбаністыкі і гісторыі горадабудаўніцтва, палітагенеза і дзяржаўнага кіравання. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням рэструктурызацыі эканомікі Полацка ў 1917-1941 гадах; развіцця сацыяльнай сферы і гарадской прасторы Полацка з 1917 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны; трансфармацыі дэмаграфічнай і сацыяльна-эканамічнай структуры Полацка падчас нацысцкай акупацыі ў 1941-1944 гадах; ўплыву зменаў адміністратыўнага статуса горада, а таксама ролі, месца і значэння гісторыка-культурнай спадчыны ў сацыяльна-эканамічных мерапрыемствах гарадскіх уладаў у 1944-1991 гадах і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфічныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Социально-экономическое развитие Полоцка в 1917–1991 годах / А. А. Огородников. – Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова, 2019. – 160 с.
  • Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ–ХХ стст.) / Д. У. Дук, А. А. Агароднікаў [і інш.]. – Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2019. – 132 с.

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Социально-культурное развитие Новополоцка в системе урбанизационных процессов в БССР в конце 1950-1960-х гг. / А. А. Огородников // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2015. – С. 70–76.
  • Историография проблемы социально-экономического развития Полоцка в 1917–1991 годах / А. А. Огородников // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. – 2016. – № 2. – С. 54–58.
  • Социальная сфера Полоцка в 1917–1941 гг. / А. А. Огородников // Вестник Полоцкого государственного университета. – 2017. – С. 96–110.
  • Социально-экономическое развитие Полоцка в период НЭПа (1921–1928 гг.) / А. А. Огородников // Навуковыя працы Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. - 2017. – Вып. 17, ч. 1. – С. 308–316.
  • Гарадская прастора Полацка ў міжваенны перыяд (1921–1940 гг.) / А. А. Агароднікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2017. – № 6. – С. 29–39.
  • Нацистская оккупационная политика и её последствия для экономической инфраструктуры и социальной сферы Полоцка (1941–1944 гг.) / А. А. Огородников // Вучоныя запіскі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. - 2017. – Т. 24. – С. 46–50.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]