Аляксандр Валер’евіч Шыпула
Аляксандр Валер’евіч Шыпула | |
---|---|
Нараджэнне |
15 жніўня 1972 (51 год) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | урач, палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Аляксандр Валер’евіч Шыпула (нар. 15 жніўня 1972, в. Прыветак Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі ўрач.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (лячэбная справа), клінічную ардынатуру Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта (акушэрства і гінекалогія).
Працаваў санітарам Полацкай гарадской станцыі хуткай дапамогі, урачом-акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі аддзяленчай бальніцы на ст. Баранавічы, клінічным ардынатарам клінічнай ардынатуры Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, урачом-акушэрам-гінеколагам, намеснікам загадчыка радзільнага дома, загадчыкам радзільнага дома Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, галоўным урачом Барысаўскага радзільнага дома.
Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Акушэры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
- Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання