Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў
міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь[d]
4 студзеня 2020 — 20 лістапада 2023
Папярэднік Дзмітрый Мікалаевіч Крутой
Пасол Беларусі ў Кітаі[d]
з 20 лістапада 2023
Папярэднік Юрый Аляксеевіч Сянько

Нараджэнне 15 верасня 1966(1966-09-15) (57 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1996)
Навуковае званне
Дзейнасць міністр фінансаў, інжынер, выкладчык універсітэта
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (2020—2023).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 верасня 1966 года ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу[1].

У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БДСГА). У 19881991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. У 19911994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА.

Кандыдат тэхнічных навук (1996), дацэнт (2001). У 19942010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.

У 20102017 гадах — дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 года — намеснік, з лістапада 2018 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[2].

20 лістапада 2023 года прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар і суаўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2021)[4], падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем. Мае дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі. Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Біяграфія на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (бел.)