Георгій Пятровіч Бадзей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Пятровіч Бадзей
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
17 сакавіка 1995 — 5 жніўня 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік Сяргей Лінг
Пераемнік Уладзімір Шымаў
Міністр па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь
17 жніўня 1994 — 17 сакавіка 1995
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік пасада заснаваная

Нараджэнне 26 студзеня 1942(1942-01-26) (82 гады)
Адукацыя
Дзейнасць міністр

Гео́ргій Пятро́віч Бадзе́й (нар. 26 студзеня 1942, Калінкавічы, Палеская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (1995—1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 студзеня 1942 года ў Калінкавічах у сям’і служачых. Скончыў Пружанскі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі (1959), Беларускі політэхнічны інстытут (1969).

Працоўную дзейнасць пачаў на Мінскім трактарным заводзе, у апараце ЦК ЛКСМБ.

У кастрычніку 1973 года перайшоў на працу ў Дзяржплан БССР, дзе працаваў на розных пасадах да 1981 года. Затым працаваў у апараце ЦК КПБ. У ліпені 1984 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржплана БССР. У ліпені 1990 года пераведзены на пасаду Старшыні Дзяржаўнага камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва[1].

З 17 жніўня па 17 кастрычніка 1994 года працаваў Міністрам па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Рэспублікі Беларусь[2]

17 кастрычніка 1994 года прызначаны Міністрам па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь[3]. У сакавіку 1995 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996 года сышоў з гэтай пасады ў адстаўку[4].

У 1998 годзе быў абраны старшынёй Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, з 2013 года з’яўляецца яго ганаровым старшынёй.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]