Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Гаўрушка)
Футбол
Аляксандр Гаўрушка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Яўгенавіч Гаўрушка
Нарадзіўся 23 студзеня 1986(1986-01-23)[1] (38 гадоў) ці 21 студзеня 1986(1986-01-21) (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 84 (28)
2009—2010 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 36 (9)
2010   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 14 (5)
2011—2012 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 53 (7)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 29 (5)
2014 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 31 (6)
2015 Сцяг Беларусі Слуцк 2 (0)
2016 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 21 (2)
2017 Сцяг Беларусі Орша 8 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Аляксандр Гаўрушка (нар. 23 студзеня 1986, Патсдам, ГДР) — беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпро». Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2008 стаў лепшым бамбардзірам каманды і адным з лепшых у чэмпіянаце (14 галоў). Пасля гэтага сезону перайшоў у мінскае «Дынама».

Спачатку трывала гуляў за дынамаўцаў, але потым страціў месца ў аснове і быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пасля сезону 2010 быў выкуплены наваполацкім клубам, і ў сезоне 2011 быў асноўным нападнікам «Нафтана». 19 ліпеня 2012 аформіў дубль у матчы Лігі Еўропы супраць сербскай «Црвены Звезды».

У студзені 2013 перайшоў у «Белшыну». У «Белшыне» звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. У перадапошнім туры 23 лістапада 2013 аформіў хет-трык у браму «Дняпро».

У студзені 2014 вярнуўся ў магілёўскі клуб[2] і замацаваўся на пазіцыі асноўнага нападніка. У снежні 2014 пакінуў «Дняпро»[3].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[4]. Амаль увесь сезон 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У лютым 2016 года зноў стаў іграком «Дняпро»[6], якому дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў каманду[7]. У лютым 2017 года трэніраваўся з магілёўскім «Тарпеда»[8], але пазней далучыўся да «Оршы»[9]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага нападніка аршанцаў, але ў ліпені 2017 года стала вядома аб тым, што Гаўрушка пакінуў каманду[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 5 0
2005 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 2 0
2006 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 22 8
2007 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 25 6
2008 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 30 14
2009 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 26 8
2010 (1) Д1 Дынама Сцяг Беларусі 10 1
2010 (2) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 14 5
2011 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 32 6
2012 Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 21 1
2013 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 29 5
2014 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 31 6
2015 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 2 0
2016 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 21 2
2017 (1) Д2 Орша Сцяг Беларусі 8 2

Зноскі