Аляксандр Мікалаевіч Слепаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Слепаў
Дата нараджэння 4 жніўня 1950(1950-08-04) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак скульптура, графіка і жывапіс
Член у

Аляксандр Мікалаевіч Слепаў (нар. 4 жніўня 1950, с. Бада, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Жыве ў Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, графікі, жывапісу.

Сярод работ: пастэлі «Мёрская муза» (2000), «Вечны кумір» (2006), «Рукапісы не гараць» (2008); трыпціх «Мінатаўры-мутанты» (2004); серыі «Спорт» (2000), «Пошук знешніх сувязяў …» (2006), «Суцэльны тэатр. Майстар і Маргарыта» (2007); скульптурная пластыка «Купальшчыца» (1976), «Двое» (1983), «Чаканне» (2001), «Анёлы» (2002), «Дзяўчына ў капелюшы» (2007), «Роздум» (2008) і інш. Аўтар манументальна-дэкаратыўных пано «Пазнанне свету» (1976, СШ № 35, г. Віцебск), «Сардэчна запрашаем» (1977, СШ № 35, г. Віцебск), «Дуброва спявае» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Вечар» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Лён і хлеб Беларусі» (1982, Дом культуры в. Бабінічы Аршанскага раёна), «Рыбы. Птушкі. Кветкі» (1984, г. Віцебск).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульский, М. Л. Слепов Александр Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 472. (руск.)