Аляксандр Поп
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аляксандр Поўп | |
| Alexander Pope | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
паэт, філосаф, перакладчык |
| Кірунак: | |
| Жанр: |
паэма |
Аляксандр Поп, Поўп (англ.: Alexander Pope) (21 мая 1688, Лондан — 30 мая 1744) — англійскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. Дэбютаваў у жанры вершаванай пастаралі, прадоўжыў традыцыі «Буколік» (зборнік «Пастаралі», 1704 г.; паэма «Віндзорскі лес», 1713 г.). Паэма «Спроба пра крытыку» (1711 г.) — маніфест англійскага асветніцтва класіцызму. Майстар сатыры і лёгкай, іранічнай, вытанчанай паэзіі ракако (іроікамічныя паэмы «Выкраданне кудзеру», 1712 г.; «Дунсіяда», 1728 г.; «Новая Дунсіяда», 1742 г.). Вяршыня творчасці — філасоўская паэма «Спроба пра чалавека» (1732—1734 гг.) — вершаванае выкладанне ідэй Дж. Лока і А.Шэфтсберы. Аўтар сатыр і эпіграм, перакладаў «Іліяды» і «Адысеі» Гамера.
Літаратура [правіць]
- Сидорченко Л. В. Александр Поуп: В поисках идеала. — Л., 1987.
- Rogers, Pat. The Cambridge Companion to Alexander Pope (Cambridge, Massachusetts: Cambridge University Press, 2007).
- Cassirer, Ernst. An essay on man; an introduction to a philosophy of human culture (Yale University Press, 1944).
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
