Аляксандр Рыгоравіч Новік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Новік
Поўнае імя Аляксандр Рыгоравіч Новік
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1994(1994-10-15)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 33 (1)
2013 Беларусь Кобрын 8 (0)
2014 Беларусь Бяроза-2010 0 (0)
2015 Беларусь Колас (Баранавіцкі раён) 16 (2)
2016 Беларусь Дынама (Брэст) 13 (1)
2017 Польшча Катвіца (Калабжэг) 9 (1)
2017 Беларусь Слонім-2017 6 (0)
2018 Беларусь Смаргонь 14 (0)
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (1)
2020 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 24 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксандр Новік (нар. 15 кастрычніка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце апынуўся ў структуры мінскага «Дынама», гуляў у Другой лізе за фарм-клуб «Дынама-2». Пасля сезона 2012 «Дынама-2» спыніла існаванне, і Новік перайшоў у «Кобрын». У 2014 годзе папоўніў склад першалігавай «Бярозы-2010», але не правёў за яе ніводнага матча. У сакавіку 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Смаргоні», але не падышоў клубу[2], і выніку сезон 2015 правёў у камандзе «Колас-Меліяратар-Дружба».

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, згуляўшы ў першым тайме матча супраць «Мінска» (0:3) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У першай палове сезона 2016 быў трывалым іграком асновы брэстчан, аднак 24 чэрвеня ў матчы супраць «Крумкачоў» (1:2) атрымаў траўму. Вярнуўся на поле праз месяц, але страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але беспаспяхова[4]. Тады ж стала вядома, што Новік пакіне брэсцкі клуб[5]. У лютым знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», але не падышоў[6]. У сакавіку 2017 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Польшчы «Катвіца» з Калабжэга[7].

Улетку 2017 года, пакінуўшы «Катвіцу», праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане»[8], пазней некаторы час правёў у клайпедскім «Атлантасе»[9]. У кастрычніку 2017 года далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Слонім-2017».

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе. Пазней беспаспяхова праходзіў прагляд у «Гарадзеі», а ў сакавіку 2018 года стаў іграком «Смаргоні». У ліпені 2018 года пакінуў смаргонскую каманду[10] і накіраваўся на прагляд у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[11]. У складзе жодзінскай каманды стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[12].

Пасля зыходу з жодзінскай каманды некаторы час праходзіў прагляд у «Слуцку», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў кантракт[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.

У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», па заканчэнні сезона 2020 пакінуў каманду.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д3 Дынама-2 Беларусь 10 0
2012 Д3 Дынама-2 Беларусь 23 1
2013 Д3 Кобрын Беларусь 8 0
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 0 0
2015 Д3 Колас Беларусь 16 2
2016 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 13 1
2016/17 (2) Д3 Катвіца Польшча 9 1
2017 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 7 0
2018 (1) Д2 Смаргонь Беларусь 14 0
2018 (2) дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 10 1
2019 Д2 Белшына Беларусь 13 1
2020 Д2 Нафтан Беларусь 24 5

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Толканица, Стецко и Ганич на просмотре в "Сморгони", Гайдукевич и Новик покинули команду (руск.). football.by (21 сакавіка 2015). Праверана 25 красавіка 2024.
  3. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 25 красавіка 2024.
  4. Александра Новика не будет в минском "Динамо" (руск.). football.by (28 студзеня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  5. Новик покинет брестское «Динамо», Юрьев не прошел просмотр (руск.). by.tribuna.com (1 лютага 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  6. Сотник и Новик не подошли «Неману» (руск.). by.tribuna.com (11 лютага 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  7. Экс-защитник брестского "Динамо" перешел в клуб третьего польского дивизиона (руск.). football.by (2 сакавіка 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  8. Рыжко, Пацевич, Новик и Медведь на просмотре в «Нафтане» (руск.). by.tribuna.com (11 ліпеня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  9. ДМИТРИЙ МОЗОЛЕВСКИЙ ЗАБИЛ В ВОРОТА БРЕСТСКОГО “ДИНАМО” (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). sportpanorama.by.
  10. "Сморгонь" рассталась с пятью футболистами (руск.). football.by (18 ліпеня 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
  11. Защитник Александр Новик перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
  12. "Торпедо-БелАЗ" расторгло контракт с Новиком (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 25 красавіка 2024.
  13. Лясюк и Новик стали игроками "Белшины" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (5 сакавіка 2019). Праверана 25 красавіка 2024.