Аляксандр Яфімавіч Разумны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Яфімавіч Разумны
Дата нараджэння 1 мая 1891(1891-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1972(1972-11-16)[2] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
IMDb ID 0713673

Аляксандр Яфімавіч Разумны (руск.: Алекса́ндр Ефи́мович Разу́мный; 1 мая 1891, Елісаветград, Расійская імперыя — 16 лістапада 1972, Масква, РСФСР) — савецкі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957).

У перыяд 1926—1928 гадоў быў адкамандзіраваны на берлінскую студыю «Праметэус» і «Фебус-фільм» у Парыжы, дзе здымаў фільмы паводле рускай класікі («Лішнія людзі», «Пікавая дама»). Па вяртанні ў СССР — рэжысёр на маскоўскай студыі «Саўкіно», выкладаў у Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі. З 1935 года працаваў на студыі «Міжрабпамфільм» («Саюздзетфільм» — з 1936 года).

У пасляваенны перыяд, у гады малакарціння перайшоў на студыю «Маснаўчфільм», дзе прапрацаваў дзесяць гадоў. З 1955 года — рэжысёр на Літоўскай кінастудыі.

Член ВКП(б) з 1919 года, член Саюза кінематаграфістаў СССР (Масква).

Аляксандр Разумны памёр 16 лістапада 1972 года ў Маскве, пахаваны ў калумбарыі Новадзявочых могілак.

Зноскі

  1. Alexander Rasumny // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.