Аляксандр I Валас
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аляксандр I Валас Ἀλέξανδρoς Bάλας |
||
| Сярэбраная манета Аляксандра I Валаса з грэчаскім надпісам ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΛΕΧΑΝΔΡΟΥ («цар Аляксандр»). Дата ΓΞΡ пазначае 163 год эры Селеўкідаў, адпаведны 150 — 149 гг. да н.э. | ||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Дэметрый I Сатэр | |
| Пераемнік: | Дэметрый II Нікатар і Антыёх VI Дыяніс Эпіфан |
|
| Смерць: | 145 да н.э. | |
| Жонка: | Клеапатра Тэя | |
| Дзеці: | Антыёх VI Дыяніс Эпіфан | |
Аляксандр I Валас (стар.-грэч. Ἀλέξανδρoς Bάλας) (? – 145 да н.э.): цар сірыйскі (150 да н.э.—145 да н.э.). Быццам сын Антыёха IV Эпіфана.
У сапраўднасці нізкага паходжання, але быў так падобны на Антыёха IV, што быў (каля 160 да н.э.) выстаўлены царом пергамскім Аталам II як прэтэндэнт на трон дзяржавы Селеўкідаў, а неўзабаве атрымаў падтрымку Рыма. Меў падтрымку і з боку Егіпта — Пталамей VI аддаў яму ў жонкі сваю дачку Клеапатру Тэю.
Аднак Аляксандр быў скінуты са стальца Дэметрыем II Нікатарам, а пасля таго, як страціў і падтрымку Егіпта, быў забіты набацеямі.
Выявы Аляксандра I вядомыя толькі з манет; бронзавая статуя з Пампеяў, відаць, з'яўляе Антыёха VIII, а бронзавая статуя валадара ў Нацыянальным музеі ў Рыме, — Дэметрыя I Сатэра.[1]
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Спасылкі [правіць]
- Аляксандр I Валас (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
| Папярэднік: Дэметрый I Сатэр |
Цар Сірыі 150 да н.э.—145 да н.э. |
Пераемнік: Дэметрый II Нікатар і Антыёх VI Дыяніс Эпіфан |