Дзяржава Селеўкідаў
| Дзяржава Селеўкідаў Ἀρχή Σελεύκεια |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
Імперыя Селеўкідаў у 301 годзе да н.э. Светла-зялёным колерам паказана сфера ўплыву Селеўкідаў |
||||
| Сталіца | Селеўкія (305 - 240 да н.э.) Антыёхія (240 - 64 да н.э.) |
|||
| Мова | Грэчаская | |||
| Рэлігія | Старажытнагрэчаская | |||
| Плошча | 4.000.000 кв.км. | |||
| Насельніцтва | 30. 000. 000 | |||
| Форма кіравання | Манархія | |||
| Дынастыя | Селеўкіды | |||
| Цар | ||||
| - 305 - 281 да н.э. | Селеўк I Нікатар | |||
| - 65 - 63 да н.э. | Філіп II Філарамей | |||
| Гісторыя | ||||
| - 312 да н.э. | Заснавана | |||
| - 64 да н.э. | Антыёхія захоплена Пампеям |
|||
| - 63 да н.э. | Апошні цар зрынуты, Сірыя стала Рымскай правінцыяй |
|||
Дзяржава Селеўкідаў (недакладна Сірыйскае царства) — эліністычная манархія, заснаваная дыядохам Аляксандра Македонскага Селеўкам. Існавала ў 312 да н.э. — 64 да н.э.
Дзяржава была заснаваная пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага адным з военачальнікаў таго, Селеўкам Нікатарам. Найбольшай магутнасці дзяржава дасягнула пры Антыёху III (мяжа 3 і 2 ст. да н.э.), калі ў яе ўваходзілі Сірыя, Месапатамія, частка Малой Азіі, Іранскае нагор'е, частка Сярэдняй Азіі.
Зручнае геаграфічнае становішча спрыяла развіццю ў дзяржаве земляробства, жывёлагадоўлі, гандлю; значнага росквіту дасягнулі гарады. Аднак нацыянальная неаднароднасць, разнастайнасць прыродных і сацыяльна-эканамічных умоў, нетрываласць эканамічных сувязяў прывялі да паступовага распаду дзяржавы і заваяваянне яе Рымам.
Літаратура [правіць]
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1973. — 640 с.: іл., карты.
- Ср. Niese, «Geschichte der Griechischen und Makedonischen Staaten seit der Schlacht hei Charoneia» (II т., Гота, 1893, 1899);
- Holm, "Griechische Geschichten (IV т., Б., 1894; англ. перакл., 1898);
- Droysen, «Geschichte des Hellenismus» ; Mommsen, «R ö mische Geschichte» (V т., Б., 1885).
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
