Аляксей Ігнатавіч Коршак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Ігнатавіч Коршак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лютага 1920(1920-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1945(1945-02-27) (25 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Гады творчасці з 1937
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксей Ігнатавіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (19381941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.

Загінуў 27 лютага 1945 года на фронце ва Усходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У гонар паэта названая адна з вуліц Капыля[1].

Зноскі

  1. Святский Святослав. Алексей Коршак

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]