Аляксей Віктаравіч Міраненка
Аляксей Віктаравіч Міраненка | |
---|---|
руск.: Алексей Викторович Мироненко | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1998 (87 гадоў) |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР, Беларусь |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіялогія і мікрабіялогія |
Месца працы | Інстытут біялогіі АН БССР, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству, Цэнтральны батанічны сад НАНБ, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Варонежскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт |
Узнагароды |
Аляксей Віктаравіч Міране́нка[1] (руск.: Алексей Викторович Мироненко; 5 сакавіка 1911 — 22 красавіка 1998) — вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1981).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Ільінка (зараз у Аляксееўскім раёне Белгародскай вобласці Расіі). У 1938 годзе скончыў прыродазнаўчы факультэт Варонежскага педагагічнага інстытута і паступіў ў аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны А. В. Міраненка ў дзеючай арміі: кулямётчык, ваенны тэхнік другога рангу, курсант, капітан — начальнік хімічнай службы палка[2]. У баях пры фарсіраванні ракі Одэр быў цяжка паранены, праходзіў лячэнне ў шпіталях у Германіі, Польшчы[2]. Дэмабілізаваны ў горадзе Ульянаўск[2].
З 1 снежня 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўніка у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, потым — у адноўленым Інстытуце біялогіі[2]. У маі 1948 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Динамика накопления провитамина А (каротина) у бобовых кормовых растений в их онтогенезе»[2]. У 1949—1951 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР, у 1952—1954 гадах — намеснік дырэктара Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР па навуковай рабоце[2]. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Физиолого-биохимическая характеристика разных видов люпина в связи с условиями произрастания»[2]. У 1964—1988 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі бялковых рэчываў і азоцістага абмену Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па вывучэнню заканамернасцей утварэння і намнажэння алкалоідаў, бялковых рэчываў і амінакіслот у лубіне, зніжэнню ўтрымання алкалоідаў у ім. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій і брашур. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 15 кандыдацкіх дысертацый[2].
На працягу шэрагу гадоў А. В. Міраненка ўзначальваў секцыю «Біяхімія раслін» Усесаюзнага біяхімічнага таварыства, уваходзіў у склад Праблемнага савета УАСГНІЛ па вытворчасці і выкарыстанню бялкоў у народнай гаспадарцы, быў старшынёй навуковага савета Акадэміі навук БССР па праблеме «Фізіялогія і біяхімія раслін і мікраарганізмаў»[2].
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР,
- Заслужаны дзеяч навукі БССР,
- медалі і граматы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Міраненка Аляксей Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Біручанскім павеце
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1998 годзе
- Дактары біялагічных навук
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Батанікі СССР
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Беларусі
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі
- Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці