Аляксей Мікалаевіч Бойка
Аляксей Мікалаевіч Бойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Аляксей Мікалаевіч Бойка (нар. 28 ліпеня 1976, г. Гомель) — беларускі архітэктар.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2006 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1994 годзе Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2005 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут чыгуначнага транспарту. У 1995—1996 гадах у НВПС УУС Гомельскага аблвыканкама. У 1996—1998 гадах служыў ва Узброеных Сілах Беларусі. У 1998—1999 гадах працаваў у Цэнтральным раённым аддзеле Аб’яднання «Ахова» пры МУС РБ; у 1999—2000 гадах у праектным інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 2000—2002 гадах Рэспубліканскім алмазаапрацоўчым унітарным прадпрыемстве «Гомельскае ВА Крышталь»; у 2003 годзе ў ТДА «Дызайн-Цэнтр»; у 2004 годзе ў дызайн-студыі «Ар-нуво»; у 2004—2005 гадах у філіяле ПКМ «Будпраект» ААТ «Гомельпрамбуд»; у 2006—2007 гадах у Замежным прыватным архітэктурна-праектным унітарным прадпрыемстве «Фармат БСТ»; з 2007 года ў ТДА «Імір А».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: шматпавярховы жылы дом па вул. Навагорская ў г. Масква (2002—2004, канстр. С. Малашэнка); аўтасалон аўтамабіляў маркі Шэўрале, Кадылак, Опель прадпрыемства «Мультымотарс» па вул. Магілёўская 43а, у г. Мінску (2005—2007, будаўніцтва 2006—2008, канстр. С. Чучвага , Ю. Елісееў).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бойко Алексей Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Мінска