Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 13 лістапада 1958(1958-11-13) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, палітык, ваенны
Месца працы
Ваенная служба
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды

Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч (нар. 13 лістапада 1958, в. Ціхань Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і ваенны дзеяч. Генерал-маёр. Былы дырэктар завода дакладнай электрамеханікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Вільнюскае вышэйшае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі проціпаветранай абароны (камандная, тактычная, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання), Ваенную камандную Чырванасцяжную акадэмію проціпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава (камандна-штабная і аператыўна-тактычная войскаў проціпаветранай абароны), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (ваеннае і дзяржаўнае кіраванне).

Праходзіў вайсковую службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, батальёна, брыгады, начальніка аператыўнага ўпраўлення, займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны. З 2003 года з’яўляецца начальнікам галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» І, II, III ступені, юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].

Зноскі