Сорагскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сорагскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Сорагі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 909
Сорагскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Со́рагскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сорагі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Амговіцкага сельсавета (21 населены пункт: Амговічы, Аступішча, Гутніца, Дворышча, Каліта, Краснае, Кучына, Ляхава, Новы Гуткоў, Падлошыца, Падстарэва, Паўлаўка, Рубеж, Сліўка, Старэва, Стары Гуткоў, Тарасаўка, Хінолаўка, Хорашава, Ціхань і Чырвоная Старонка)[2]. 28 студзеня 2011 года скасавана вёска Аступішча[3]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Вясейскага сельсавета перададзены вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца і Стары Гуткоў[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (6 населеных пунктаў) — 541 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 909 чалавек[7].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  3. Решение Слуцкого районного Совета депутатов от 28 января 2011 г. № 66 Об упразднении деревни Оступище Сорогского сельсовета Слуцкого района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 24 верасня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.