Андрэй Анатольевіч Рыбак
Андрэй Анатольевіч Рыбак | |
---|---|
Нараджэнне |
4 снежня 1970 (53 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы |
Андрэй Анатольевіч Рыбак (нар. 4 снежня 1970, Салігорск Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (арганізацыя і кіраванне вытворчасцю).
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам КВПіА сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Першага рудаўпраўлення вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». Працаваў інжынерам-праграмістам, эканамістам, нарміроўшчыкам солеабагачальнай фабрыкі, начальнікам бюро планава-эканамічнага, арганізацыі працы і заработнай платы аўтатранспартнага цэха, вядучым інжынерам, намеснікам начальніка аддзела арганізацыі працы і заработнай платы, начальнікам аддзела эканамічнага аналізу, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы — начальнікам упраўлення продажаў і лагістыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].