Антацэротавыя імхі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антацэротавыя імхі
Phaeoceros laevis.jpg
Phaeoceros laevis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthocerotophyta Stotler et Stotl.-Crand.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   500000
NCBI   13809

Антацэротавыя імхі (Anthocerotophyta) — аддзел мохападобных раслін.

Старажытная група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга палеазою. Спалучае асобныя прыкметы пячоначнікаў, імхоў, сасудзістых раслін і водарасцей. Лічыцца прамежкавым звяном паміж астатнімі мохападобнымі і сасудзістымі раслінамі.

Рысамі прымітыўнай арганізацыі антацэротавых з’яўляюцца пласціністыя таломы большай часткай разеткападобнай формы, клеткі якіх маюць пласціністыя хларапласты з піраноідамі, як у водарасцей. Спарафіт у антацэротавых добра развіты, мае выгляд доўгай каробачкі, ступні і мерыстэматычнага слою паміж імі. Характэрна наяўнасць тыповых для вышэйшых раслін вусцейкаў у гаметафіта.

Аддзел уключае сямействы антацэротавых, натаціласавых і інш. Пашыраны ў трапічных і ва ўмераных цёплых краінах. Першапасяленцы вільготных аголеных глебаў; у тропіках растуць на галінках лісці і адмерлых раслінах. На Беларусі адзінае сямейства антацэротавых з 2 родамі — антацэрас і феацэрас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыкоўскі Г. Антацэротавыя імхі // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн.,1996.