Мохападобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мохападобныя
Sphagnum rubellum.jpg
Sphagnum rubellum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryophytes

Сінонімы

Bryophyta sensu lato

Аддзелы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   14189
NCBI   3208

Мохападобныя (Bryophyta) — аддзел (нададдзел) вышэйшых споравых раслін.

Адрозніваюць каля 27 тыс. відаў. Падзяляюцца на класы (аддзелы): антацэротавыя імхі, пячоначныя імхі, лістасцябловыя імхі.

Невялікія (ад 1 мм да некалькіх сантыметраў) пераважна шматгадовыя расліны. Вегетатыўнае цела (падзеленае на сцябло і лісце або ў выглядзе слаявіны) прымацоўваецца да субстрату рызоідамі.

Вядомыя з карбону. Пашыраны ўсюды. Растуць на прыродных (глеба, камяні, кара дрэў і кустоў, лісце і сцёблы раслін, слаявіна лішайнікаў, пладовыя целы грыбоў) і антрапагенных (розныя збудаванні з каменю, цэменту, дрэва, саломы, на палях і агародах) субстратах. На Беларусі каля 430 відаў.

У жыццёвым цыкле пераважае гаметафіт; спарафіт абмяжоўваецца спораўтварэннем, прымацаваны да гаметафіту і поўнасцю або часткова паразітуе на ім. У цыкле развіцця адзначаецца правільнае чаргаванне пакаленняў (спарафіта і гаметафіта), развіта таксама вегетатыўнае размнажэнне (часткаю цела ці спецыялізаванымі органамі). У залежнасці ад размяшчэння генератыўных органаў бываюць аднадомныя, двухдомныя і шматдомныя.

Уваходзяць у склад першасных раслінных згуртаванняў, уплываюць на мікраклімат, рэгулююць водны рэжым, ахоўваюць глебу ад эрозіі з'яўляюцца торфа- і глебаўтваральнікамі, садзейнічаюць забалочванню сельскагаспадарчых угоддзяў, пагаршаюць якасць лугоў.

Сляпая галіна развіцця вышэйшых раслін. Вывучае мохападобныя брыялогія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыкоўскі Г. Мохападобныя // ЭГБ у 18 т. Т. 10. - Мн., 2000.