Антоні Францішак Аўдзевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Францішак Аўдзевіч
Антоні Францішак Аўдзевіч. Невядомы мастак, 1896 год
Біскуп віленскі
30 снежня 1889 — 10 чэрвеня 1895
Папярэднік Людвік Здановіч (як адміністратар)
Пераемнік Людвік Здановіч (як адміністратар)

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 21 верасня 1833(1833-09-21)
Смерць 10 чэрвеня 1895(1895-06-10) (61 год)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоні Франці́шак Аўдзе́віч (польск.: Antoni Franciszek Audziewicz; 21 верасня 1834, Цельшы, Скрабіціская воласць — 10 чэрвеня 1895, Вільня) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп віленскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18551859 гадах навучаўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, капланскія пасвячэнні прыняў у 1859 годзе. Ад 1860 года капелан шпіталю Св. Якуба, настаўнік рэлігіі ў віленскіх гімназіях, вікарый у парафіях Веркі, Тургелі, Новыя Трокі, Радашковічы. У 1872—1884 гадах прафесар Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (у 1883 годзе рэктар). У снежні 1889 года стаў віленскім біскупам, сакры атрымаў 25 красавіка 1890 года.

Аўтар працы De Dignitate sacerdotali.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.
  • Piotr Nitecki. Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny. — Warszawa: Instytut Wydawniczy PAX, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]