Апелес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апелес
Род дзейнасці мастак, пісьменнік
Дата нараджэння 370 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 306 да н.э.
Месца смерці
Бацька Pytheas[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апелес (стар.-грэч.: Ἀπελλῆς, лац.: Apelles, прыкладна 370—306 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі жывапісец, сябар Аляксандра Вялікага.

Апелес, сын Піфія, быў адным з найбольш знакамітых грэчаскіх жывапісцаў старажытнасці, якія працавалі ў пачатку эліністычнага перыяду. Старажытныя крыніцы паведамляюць, што ён паходзіў з Коса або з Эфеса, але лічыцца верагодным, што ён нарадзіўся ў старажытным горадзе Іоніі Калафоне, на поўнач ад Эфеса. Большая частка інфармацыі аб жыцці і працах мастака ўзяты з 35-й кнігі натуральнай гісторыі (грэч. Φυσικής Ιστορίας, лац. Naturalis Historia), напісанай Плініем Старэйшым (23—79 гг. н. э.), у адпаведнасці з якой Апелес быў на піку славы ў гады 112-й Алімпіяды (332—329 гг. да н. э.).

Зноскі