Аляксандр Македонскі
| Аляксандр Македонскі Ἀλέξανδρος ὁ Μέγας |
||||
| Аляксандр Македонскі (бюст, рымская копія з работы Лісіпа) | ||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| 336 да н.э. — 10 чэрвеня 323 да н.э. | ||||
| Папярэднік: | Філіп II | |||
| Пераемнік: | Філіп III Арыдэй | |||
| Нараджэнне: | 21 ліпеня 356 да н.э. Пела, Старажытная Македонія |
|||
| Смерць: | 10 чэрвеня 323 да н.э. (32 года) Вавілон, Македонская імперыя |
|||
| Пахаваны: | Александрыя, Егіпет | |||
| Род: | Аргеады | |||
| Бацька: | Філіп II Македонскі | |||
| Маці: | Алімпіяда | |||
| Жонка: | 1) Раксана 2) Стаціра 3) Парысат |
|||
| Дзеці: | 1) Геракл (ад Барсіны) 2) Аляксандр (ад Раксаны) |
|||
Аляксандр III Македонскі, Аляксандр Вялікі (21 чэрвеня 356 да н.э. — 13 сакавіка 323 да н.э.) — цар македонскі (336 да н.э.—323 да н.э.), адзін з найбольш вядомых военачальнікаў і заваёўнікаў антычнасці. Сын цара Філіпа II Македонскага і Алімпіяды, дачкі эпірскага князя Неапталема.
|
Жыццё і дзейнасць [правіць]
Атрымаў добрае выхаванне і выдатную адукацыю (яго настаўнікам быў славуты грэчаскі філосаф Арыстоцель), ваеннай жа падрыхтоўкай здольнага юнака займаўся сам бацька. Свае ваенныя здольнасці і мужнасць Аляксандр упершыню праявіў у 338 да н.э. у бітве пры Херанеі (дзе разграміў войска фіванцаў), якой завяршылася заваяванне Грэцыі Македоніяй. Пасля гібелі бацькі, забітага ў 335 да н.э., заняў царскі сталец. Кіраўніцтва дзяржавай пачаў ваеннымі паходамі супраць суседніх паўночна-заходніх плямён (ілірыйцаў, трыбалаў, гетаў і інш.), якіх разбіў і прымусіў прызнаць македонскае панаванне. Вясной 334 да н.э. яго грэка-македонская армія на чале з вопытнымі і здольнымі палкаводцамі пераправілася праз Гелеспонт (Дарданелы) у Малую Азію на вайну з Персіяй і пры адноснай сваёй малалікасці ў параўнанні з персамі, але дзякуючы сваім высокім баявым якасцям, арганізаванасці, вопытнасці і тэхнічнай аснашчанасці нанесла паражэнне войску персідскага цара Дарыя III (336—330 да н.э.), самога цара прымусіла ратавацца ўцёкамі з месца бітвы. Спробы Дарыя III узяць рэванш у 338 да н.э. закончыліся беспаспяхова. Грэчаскія гарады, якія імкнуліся вызваліцца ад персідскай няволі, без супраціўлення здаваліся Аляксандру Македонскаму.
Пасля гэтай перамогі над персамі 24-гадовы палкаводзец хутка пакарыў Фінікію і захапіў парты ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора, што забяспечыла яму панаванне на моры. Зімой 332—331 да н.э. без бою заняў Егіпет, дзе мясцовыя жрацы афіцыйна абвясцілі Аляксандра Македонскага сынам бога Амона і прызналі яго сваім фараонам. У гонар такога поспеху ён у дэльце Ніла заснаваў горад Аляксандрыю. З Егіпта Аляксандр Македонскі накіраваў сваё войска ў Месапатамію, дзе ў бітве пры Гаўгамелах зноў перамог значна большыя сілы персаў. Гэта перамога прывяла да забойства Дарыя III у 330 да н.э. адным з сатрапаў апошняга, а вялікую персідскую дзяржаву Ахеменідаў — да канчатковага развалу. У выніку гэтага Аляксандр заняў сталіцы персідскіх цароў Вавілон, Сузы, Персепаліс, Эктабазу, захапіў вялізныя багацці і аб'явіў сябе законным пераемнікам Дарыя III на персідскім стальцы. На працягу 329—328 да н.э. ён з цяжкасцю пакарыў Сярэднюю Азію, пасля чаго вясной 327 да н.э. пачаў свой індыйскі паход, у час якога разбіў войска валадара Пенджаба Пора і меў намер пайсці далей у даліну р. Ганг. Але стомленае паходамі і знясіленае хваробамі войска запярэчыла, і ён вымушаны быў вярнуцца ў Вавілон, які зрабіў сталіцай сваёй дзяржавы. У час падрыхтоўкі да новага паходу раптоўна памёр: па адной версіі ад малярыі, па другой стаў ахвярай палітычнай змовы.
Створаная ім у выніку паспяховых ваенных паходаў дзяржава была самай вялікай у старажытным свеце, яе межы працягваліся ад р. Дунай да р. Інд. Аднак пазбаўленая цесных унутраных сувязей, яна хутка развалілася пасля смерці цара-заваёўніка і на яе тэрыторыі ўзнік рад эліністычных дзяржаў. Незвычайны вобраз Аляксандра Македонскага яшчэ ў старажытнасці паслужыў пісьменнікам для розных гісторыка-прыгодніцкіх твораў, якія былі шырока распаўсюджаныя ў літаратуры Грэцыі, Рыма, Блізкага Усходу, сярод іх асаблівай папулярнасцю карыстаўся раман «Александрыя», які быў вельмі папулярны і на землях колішняй Русі, яго чыталі ўсе адукаваныя людзі таго часу, у т.л. і Ф. Скарына.
Від [правіць]
Від Аляксандра адносна добра вядомы, бо ён яшчэ пры жыцці быў шматразова ўвасоблены ў творах жывапісу і скульптуры[1]. Сучаснікі, і сам Аляксандр, лічылі, што найлепшага падабенства дасягнулі скульптуры прыдворнага скульптара Лісіпа, напрыклад «Аляксандр з кап'ём». Відавочна, сапраўдным можна лічыць партрэт Аляксандра на сінтэтычнай батальнай карціне, якая была ўзноўлена з мазаічнай копіі ў Пампеях і захоўваецца ў Неапалі.
Аляксандр быў першым вядомым прадстаўніком эліністычнага свету, які не насіў барады. Такім чынам ён стварыў моду не насіць барады, якой, з выняткам філосафаў, трымаліся публічныя асобы ў Грэцыі і Італіі да часоў Адрыяна.[2].
Ацэнкі [правіць]
З ідэалізаваным вобразам Аляксандра Македонскага спрачаюцца ўжо біяграфічныя звесткі пра яго. Аляксандр жорстка расправіўся са старым сябрам Парменіёнам і сынам таго, Філотам, уласнаручна забіў ў час застольнай бяседы Кліта, аднаго са сваіх паплечнікаў у войнах.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Адна са статуй Аляксандра, выяўленага ў дзіцячым узросце, так захапіла рымскага імператара Нерона, што той загадаў яе пазалаціць.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.137—138. ISBN 5-343-00151-3.
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
- A Companion to Alexander Literature In The Middle Ages. Ed.: D. Zuwiyya. — Leiden: Brill, 2011. — 410 p.
- Bosworth A. B. Alexander the Great. // Cambridge Ancient History. Vol. VI: The Fourth century B.C. — Cambridge: Cambridge University Press, 1994. — P. 791—875
- Chugg A. The Sarcophagus of Alexander the Great? // Greece & Rome, Second Series, Vol. 49, No. 1 (Apr., 2002). — P. 8-26
- Bosworth A. B. Conquest and Empire: The Reign of Alexander the Great. — Cambridge: Cambridge University Press, 1993. — 348 p.
- Hamilton J. R. Alexander’s Early Life // Greece & Rome, 2nd Series. — 1965. — Vol. 12, No. 2 (October). — P. 117-124
- Heckel W. The Conquests of Alexamder the Great. — Cambridge, 2008. — 240 p.
- Nawotka K. Alexander the Great. — Cambridge, 2010. — 440 p.
- O’Brien J. M. Alexander the Great: The Invisible Enemy. — London—New York: Routledge, 1992. — 336 p.
- Stoneman R. Alexander the Great. — Routledge, 1997. — 122 p.
- Thomas C. G. Alexander the Great in his World. — Blackwell, 2007. — 265 p.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Македонскі
Аляксандр Македонскі на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў- Аляксандр Македонскі на Encyclopedia channel (230 біяграфічных фільмаў пра гістарычныя асобы).
- Alexander the Great: chronology, з сайта livius.org
- Alexander the Great’s Home on the Web, усё пра Аляксандра Вялікім на англійскай
- Бітвы Аляксандра Македонскага на сайце «Militerra.com — бітвы сусветнай гісторыі ад старажытнасці да першай сусветнай»
| Папярэднік: Філіп II |
Македонскі цар 336 —323 г. да н.э. |
Пераемнік: Філіп III Арыдэй |
Шаблон:Бітвы Аляксандра Македонскага
| Сачыненні Плутарха | |
|---|---|
| Сачыненні | |
| Параўнальныя жыццяпісы |
Аляксандр Вялікі і Юлій Цэзар • Алківіяд і Карыялан • Арыстыд і Катон Старэйшы • Дэметрый і Антоній • Дэмасфен і Цыцэрон • Дыян і Брут • Нікій і Крас • Кімон і Лукул • Лісандр і Сула • Лікург і Нума • Пелапід і Марцэл • Пір і Гай Марый • Агесілай і Пампей Вялікі • Салон і Публікола • Тэсей і Ромул • Эўмен і Серторый • Агіс і Клеамен; Тыберый і Гай Гракхі • Тымалеонт і Эмілій Павел • Перыкл і Фабій • Фемістокл і Каміл • Філапемен і Фламінін • Факіён і Катон Малодшы • Арат Сікіёнскі1 • Артаксеркс1 • Гальба1 • Атон1 • Эпамінонд і Сцыпіён Афрыканскі2 |
|
1 Няпарныя жыццяпісы • 2 Незахаваныя жыццяпісы |
|
- Асобы
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 356 годзе да н.э.
- Нарадзіліся ў Пеле
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 323 годзе да н.э.
- Памерлі ў Вавілоне
- Аляксандр Македонскі
- Цары македонскія
- Военачальнікі Македоніі
- Кіраўнікі Ірана
- Кіраўнікі IV стагоддзя да н.э.
- Фараоны македонскай дынастыі
- Персанажы «Боскай камедыі»
- Абагаўлёныя манархі