Артур Васілевіч Слабашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Артур Слабашэвіч)
Футбол
Артур Слабашэвіч
Поўнае імя Артур Васілевіч Слабашэвіч
Нарадзіўся 9 лютага 1989(1989-02-09)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 30 (1)
2008—2010 Чэхія Банік (Мост)
2008   Чэхія Градзец-Кралавэ
2010 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 10 (0)
2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 15 (4)
2011—2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 74 (5)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 17 (1)
2015 Беларусь Славія (Мазыр) 23 (0)
2016 Беларусь Віцебск 13 (0)
2016—2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 69 (4)
2019—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 38 (0)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 27 (0)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 25 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023.

Артур Слабашэвіч (нар. 9 лютага 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе клуба.

У лютым 2008 года стаў іграком чэшскага клуба «Мост»[4]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 года, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2013 выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[5].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2016 года прыбыў у стан «Віцебска» і па выніках прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Віцебскам»[9] і неўзабаве зноў стаў іграком «Іслачы»[10]. Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды.

У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[12], аднак у новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часцей выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 года кантракт з абаронцам быў разарваны[13], і неўзабаве ён стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[14]. У складзе гродзенскай каманды трывала выступаў у стартавым складзе. У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»[15].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2022 года некаторы час падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[17]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у асноўным складзе бабруйчан. У пачатку 2023 года некаторы час трэніраваўся з камандай, аднак у выніку не трапіў у заяўку «Белшыны» на сезон і пакінуў клуб.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Зорка-БДУ Беларусь 1 0
2006 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 4 0
2007 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 26 1
2010 (2) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 10 3
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 15 4
2011 (2) Д3 Смалявічы Беларусь 15 3
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 33 2
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 26 0
2014 Д2 Іслач Беларусь 17 1
2015 Д1 Славія Беларусь 23 0
2016 (1) Д1 Віцебск Беларусь 13 0
2016 (2) Д1 Іслач Беларусь 14 0
2017 Д1 Іслач Беларусь 20 2
2018 Д1 Іслач Беларусь 27 2
2019 (1) Д1 Іслач Беларусь 8 0
2019 (2) Д1 Нёман Беларусь 14 0
2020 Д1 Нёман Беларусь 24 0
2021 Д1 Дынама Беларусь 27 0
2022 Д1 Белшына Беларусь 25 1

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]