Архідыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Беластоку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архідыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Беластоку
польск.: Archidiecezjalne Wyższe Seminarium Duchowne w Białymstoku
Арыгінальная назва польск.: Archidiecezjalne Wyższe Seminarium Duchowne w Białymstoku
Заснаваны 1582
Тып семінарыя
Размяшчэнне Беласток
Юрыдычны адрас вул. Варшаўская 46, 15-077 Беласток, Польшча
Сайт awsd.bialystok.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архідыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Беластоку (польск.: Archidiecezjalne Wyższe Seminarium Duchowne w Białymstoku) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова Рымска-каталіцкага касцёла, якая знаходзіцца ў Беластоку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Семінарыя была заснавана 11 студзеня 1582 года ў Вільні арцыбіскупам Юрыем Радзівілам. На працягу наступных двух стагоддзяў семінарыя размяшчалася ў біскупскім палацы. Далейшае развіццё семінарыі адбылося, калі яна была перададзена ў апеку манахам з Кангрэгацыі Святога Вінцэнта дэ Поля. У 1774 годзе пры арцыбіскупе Ігнаце Якубе Масальскім семінарыя пераехала ва ўласнае памяшканне ў былым будынку езуіцкага навіцыята пры царкве святога Ігнація Лаёлы. Падчас праўлення арцыбіскупа Непамуцэна Касакоўскага семінарыя перамясцілася ў былы кармеліцкі манастыр пры царкве Святога Юрыя. У гэтым месцы семінарыя праіснавала да 1945 года. З 1925 года семінарыя была філіялам тэалагічнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя.

Пасля таго, як савецкім кіраўніцтвам Вільня была перададзена Літве, 20 лютага 1945 года арцыбіскуп Рамуальд Ялблжыкоўскі прыняў рашэнне перамясціць семінарыю ў Беласток. Пасля пераводу семінарыі ў Польшчу вучэбная частка семінарыі да 1981 года размяшчалася ў розных будынках. У 1981 годзе быў пабудаваны новы будынак для семінарыі. У 1991 годзе Ватыкан заснаваў Беластоцкую дыяцэзію, і семінарыя набыла дыяцэзіяльны статус. Беластоцкая семінарыя характарызуецца місіянерскай скіраванасцю. У канцы XX стагоддзя ў Беластоцкую семінарыю накіроўваліся на навучанне студэнты з Беларусі, дзе ў той час не існавала ўласнай каталіцкай семінарыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]