Арыжня (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыжня
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Басейн 176 км²
Вадацёк
Вусце рака Пціч
 • Каардынаты 53°06′24,54″ пн. ш. 28°34′36,72″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Магілёўская вобласць
Раёны Старадарожскі раён, Глускі раён, Асіповіцкі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце

Ары́жня (Арыжна), Аражня, Какланка, Пастовіцкі канал — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва старабалцкага паходжання. Адпачатная форма была блізкая да прускай азёрнай назвы Aryngine (Ar-, -ng-, -n-), потым дала форму тыпу «Аряжня»[1].

Корань ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- «рухацца»[2]. Ён таксама ў літоўскім гідроніме Arina, латышскім Aruona[3].

Назва Аражня значыць «Плыткая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 24 км[4]. Плошча вадазбору 176 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй вёскі Лука Асіповіцкага раёна. Па ніжнім цячэнні ракі праходзіць мяжа паміж Асіповіцкім і Глускім раёнах. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Чарніца (справа).

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45—47.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 47.
  4. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)