Арыстафан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Арыстафа́н (грэч. Ἀριστοφάνης, Aristophanes, 466 да н.э. — 385 да н.э.) — вядомы старажытнагрэчаскі камедыёграф. Творы Арыстафана мелі вострыя грамадскія і палітычныя акцэнты, апісвалі жыццё старажытных Афінаў. Арыстафан быў праціўнікам багацця і абаронцам агульнаграмадскіх каштоўнасцяў а таксама правоў звычайных людзей.
[правіць] Літаратурная спадчына
З 44 камедый, напісаных Арыстафанам, да нас дайшлі толькі 11:
- «Ахарняне»,
- «Коннікі»,
- «Аблокі» (у пазнейшай няскончанай паэтам перапрацоўцы),
- «Восы»,
- «Мір»,
- «Птушкі»,
- «Лісістрата»,
- «Жанчыны на свяце Тэсмасфорый»,
- «Жабы»,
- «Жанчыны ў народным сходзе»
- і «Плутас» (таксама ў другой, але скончанай перапрацоўцы, у якой яна была пастаўленая на сцэне).
Камедыю "Жабы" на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.
[правіць] Літаратура
- Арыстафан. Жабы (фрагмент) // Крыніца. 1999. № 9 (55).
- Жлутка, А. Арыстафанавы "Жабы" - драма жыцця і смерці ў атэнскім тэатры Дыёніса // Тамсама.
- Ратабыльская Т.А. Гісторыя сусветнага тэатра. Старажытная камедыя і творчасць Арыстафана // Народная асвета. 1996. № 5.
