Арыярат V
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Арыярат V Філапатар Праведны (стар.-грэч. Ἀριαράθης Εὐσεβής Φιλοπάτωρ, Ariaráthēs Eusebḗs Philopátōr) цар кападокійскі (163 да н.э. — 130 да н.э.), сын Арыярата IV.
Быў умелым палітыкам, дамогся добрага стаўлення Рыма. Шанаваў навуку і філасофію, паставіў, разам з Аталам II, статую свайму настаўніку Карнеаду ў Афінах.
Верагоднымі выявамі з'яўляюцца дзве мармуровыя галавы[1]. З віду быў падобны на сучаснага яму ўзурпатара Араферна.
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
