Асака лісіная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асака лісіная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex vulpina L., 1753

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  808442
NCBI  240678
EOL  1123100
GRIN  t:313376
IPNI  302952-1
TPL  kew-232133

Асака лісіная[3] (Carex vulpina) — шматгадовая расліна сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Асака лісіная ўтварае магутныя дзярніны на балотах і па берагах рэк і дасягае да 1 м вышынёй. Ад карэнішча, якое разрастаецца ў глебе, адыходзяць пучкамі крылатыя, трохграневыя, тугія сцябліны. Сцёблы вострашурпатыя, з рэжучымі бакамі. Лісце плоскае, шырынёй 5-10 см, сцябло карацей. Квітнее асака лісіная вясной і ў пачатку лета. На верхавінах сцеблаў развіваецца шчыльнае галінастае суквецце даўжынёй 3 — 8 см, якое складаецца з 8-15 каласкоў на кароткіх ножках. Прыкветкавыя лускавінкі яйкападобныя, іржавыя, з зялёным кілем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0.