Астра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Астра
Aster tongolensis0.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Астракветныя

Сямейства:

Астравыя

Род:

Астра

Навуковая назва

Aster L.

ITIS   35510
NCBI   41479

Астра (Aster) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які ўключае больш за 200 відаў, шырока распаўсюджаных у культуры як дэкаратыўныя расліны з прыгожымі кветкамі (на самай справе гэта не асобныя кветкі, а суквецці).

Змест

Віды[правіць]

На тэрыторыі былога СССР расце 26 відаў астраў. У Беларусі ў дзікай прыродзе 5 відаў[1]

Арэал[правіць]

Род налічвае, па розных ацэнках, ад 200 да 500 відаў, з іх больш за палова растуць у дзікім выглядзе ў Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне[правіць]

Астры — аднагадовыя і шматгадовыя карэнішчавыя травы з простымі лісцем. суквецці — кошыкі, сабраныя ў складаныя комплексы ў выглядзе шчытка або мяцёлкі; краявыя кветкі — язычковыя, іх афарбоўка вельмі разнастайная; цэнтральныя — дробныя, трубчастыя, як правіла, жоўтага колеру.

Культываванне[правіць]

Культурныя астры сталі вядомыя ў Еўропе з 17 стагодзя: іх насенне таемна прывёз з Кітая французскі манах Нікаля Інкарвіль[2].

Некаторыя гатункі — з махрыстымі кветкамі, якія нагадваюць хрызантэмы, чыста белага або чырвонага і блакітнага колераў з разнастайнымі адценнямі.

Разводзіцца астра насеннем: у сакавіку — красавіку іх сеюць у каганцы або халодную шклярніцу; усходы пікіруюць, а затым у маі высаджваюць у грунт, — у друзлую, пажыўную, добра асветленую глебу. Квітнее з канца ліпеня да позняй восені.

Callistephus chinensis вывезена з Кітая, лік яе гатункаў перавышае чатыры тысячы.

Спасылкі[правіць]

Зноскі