Астравыя
| Астравыя | ||||||||||
Centaurea phrygia |
||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
|
Asteraceae Martynov |
||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||
|
Compositae Giseke
|
||||||||||
| Даччыныя таксоны | ||||||||||
|
гл. тэкст
|
||||||||||
|
||||||||||
Астравыя (Asteraceae, саст. Compositae) — сямейства двухдольных раслін парадка Астракветныя (Asterales).
З каля 1100 родамі і больш за 20 тысячамі асобных відаў лічыцца другім па колькасці прадстаўнікоў сямейства у адзеле кветкавых (Magnoliophyta). Сістэматычная назва паходзіць ад грэч. Aster, што значыць зорка, гэтае слова выкарыстоўваецца для апісання формы кветак. У сямействе ў асноўным травы, але рэдка сустракаюцца хмызнякі і дрэвы.
Прадстаўнікі сямейства шырока распаўсюджаны па ўсяму свету, але большасць з іх сустракаюцца ў асноўным у паўпустынных абласцях трапічнай і субтрапічнай зон[3].
Змест |
Прамысловае значэнне [правіць]
Як прадукт харчавання [правіць]
Многія віды астравых належаць да важных культурных раслін. Сярод іх першае месца займае сланечнік (Helianthus), родам з Мексікі, які адрозніваецца самымі буйнымі галоўкамі з усяго сямейства (часам да 30 см у дыяметры). Таксама культывуюць тапінамбур (Helianthus tuberosus) (земляная груша), цыкорыю (Cichorium), артышок (Cynara), латук (Lactuca sativa), стэвію (Stevia) і іншыя.
Віды кок-сагыз (Taraxacum kok-saghyz) і Scorzonera tau-saghyz з'яўляюцца перспектыўнымі каўчуканосамі[4].
Як кветкі [правіць]
На клумбах вырошчваюць вяргіні (Dahlia), астры (Aster), стакроткі (Bellis), Zinnia, Coreopsis, аксаміткі (Tagetes), наготкі (Calendula) і іншыя.
Як лекавыя сродкі [правіць]
Важнымі лекавымі травамі з'яўляюцца некаторыя віды рамонкаў (Matricaria), крываўнік звычайны (Achillea millefolium), адуванчыкі (Taraxacum)[5],наготкі (Calendula), палын (Artemisia absinthium), белакапытнік гібрыдны (Petasites hybridus), цыкорыя звычайная (Cichorium intybus), купальнік (Arnica), Artemisia dracunculus, піжма звычайная (Tanacetum vulgare) і іншыя.
Фарбы [правіць]
Сокі Serratula tinctoria раней шырока выкарыстоўваліся для вытворчасці жоўтай і зялёнай фарбаў[6].
Сорныя травы [правіць]
Сорнымі травамі з'яўляюцца лопух (Arctium), бадзяк (Cirsium), дзьмухавец (Taraxacum officinale), купалка (Erigeron), Galinsoga parviflora, Erigeron.
Гл. таксама [правіць]
- Рамоначнік шчытковы
- Phlox drummondii
- Купальнік горны
- Мардоўнік круглагаловы
- Крываўнік храсткаваты
- Белакапытнік
- Дзівасіл
- Даронікум
- Дурнічнік
Літаратура [правіць]
- Божилова, Елисавета, Й. Колева, С. Тонков. Систематика на висшите растения. Ун. изд. «Св. Климент Охридски», Пенсофт, София, 1999, ISBN 984-07-1353-6, ISBN 954-642-065-4, стр. 183—185
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Божилова, Коева, Тонков (1999), стр. 183
- ↑ Божилова, Коева, Тонков (1999), стр. 185
- ↑ Назва згодна з Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ БСЭ. Серпуха (руск.)