Астраблема
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Астрабле́ма (грэч. astron зорка + blēma рана), метэарытны кратар, замкнёная круглаватая ўпадзіна на зямной паверхні, часам акружаная валам, утвораная ў выніку падзення вялікіх метэарытаў або астэроідаў. Характарызуецца моцнай раздробленасцю і адметным метамарфізмам горных парод дна кратара, часта ўкрытага тоўшчай больш маладых горных парод.
На Зямлі вядома каля 100 астраблем, у Еўропе больш за 30.
Гл. таксама: