Аталіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аталіты ціхаакіянскай трэскі Gadus macrocephalus

Аталіты (ад грэч.: οὖς, (род. ск. ωτος) — «вуха» і λἰθος — «камень»), ці статаліты (ад грэч.: στατός — «нерухомы»)  — цвёрдыя ўтварэнні, размешчаныя на паверхні клетак, якія ўспрымаюць розныя механічныя раздражненні; частка органа раўнавагі ў некаторых бесхрыбтовых, усіх пазваночных і чалавека.

Аталіты могуць быць прадуктам сакраторнай дзейнасці клетак ці заносяцца звонку — напрыклад, у рака аталітамі служаць пясчынкі. Аталіты млекакормячых звычайна ўяўляюць сабой падоўжаныя, даўжынёй да 10 мкм, і шырынёй 1—3 мкм, крышталі кальцыту. Зрушэнне аталітаў пры змене становішча цела і ўплыву паскарэнняў выклікае механічнае раздражненне валасковых рэцэптарных клетак і з'яўленне адпаведных нервовых імпульсаў, якія паступаюць у мозг.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.