Аўсец лугавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўсец лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helictotrichon pratense (L.) Besser


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  2885061
GRIN  t:18810
IPNI  404619-1
TPL  kew-418477

Аўсе́ц лугавы́[3] (Helictotrichon pratense)[4] — від траў роду Аўсец (Helictotrichon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, 30—85 см (да 100 см[3]) даўжынёй. Лісце простае, лінейнае, з гладкім краем, шурпатае, сядзячае, у асноўным прыкаранёвае. Суквецце — вузкая мяцёлка з нешматлікіх каласкоў. Каласкі складаюцца з 3—5 кветак. Каласковыя лускавінкі з трыма жылкамі. Ніжняя лускавінка зубчастая, з асцюком і белай плеўкай па краі. Плод — сухая зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Азіі. Расце на сухадольных лугах, каля жылля. Утварае дзярнінкі. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Arrhenatherum pratense (L.) Samp.
  • Avena pratensis L.
  • Avenochloa pratensis (L.) Holub
  • Avenula pratensis (L.) Dumort.
  • Авенула pratense

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. BSBI List 2007 (xls)(недаступная спасылка). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]