Бабок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бабок
MenyanthesTrifoliata.jpg
Бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Menyanthes trifoliata L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   30101
NCBI   24581
EOL   584945
GRIN   t:400088
IPNI   370147-1
TPL   tro-20800053

Бабок, бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes) — род кветкавых раслін сямейства бабковых. Уключае адзін від — бабок трохлісты.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэпьнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўлх чаранхах. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарніхамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і; на Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), фарбавальная, меданосная і дэкаратыўная расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін, вггамін С, дубільныя рэчывы і інш.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабок // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.