З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Бадзян сапраўдны |

Бадзян сапраўдны. Плады і насенне |
| Навуковая класіфікацыя |
прамежныя рангі
| Падсямейства: |
Іліцыевыя (Illicioideae Raf., 1815) |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|
Illicium verum Hook.f.
|
|
|
|
Бадзян сапраўдны, або бадзян зорчаты (Illicium verum) — від кветкавых раслін, які ўваходзіць у род бадзян падсямейства іліцыевыя.
Пашыраны ў Індакітаі, Паўднёвым Кітаі і іншых раёнах Паўднёва-Усходняй Азіі.
Бадзян сапраўдны (зорчаты)
Дрэва вышынёй да 10 м са скурыстым падоўжана-эліптычным лісцем з суцэльным краем. Кветкі двухполыя, шматпялёсткавыя, адзіночныя. Плод — цыклічная скурыстая або дравяністая шматлістоўка ў выглядзе своеасаблівай зоркі (адсюль другая назва «аніс зорчаты»). Харчовая, тэхнічная і лекавая расліна. Плады выкарыстоўваюць як вострую прыправу для араматызацыі лікёраў, вінаў, кандытарскіх вырабаў і інш. Лісты, плады і алей выкарыстоўваюць у медыцыне.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.