Базальт

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Базальт

БАЗАЛЬТмагматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары.

Складаецца пераважна з плагіяклазу, піраксену, алівіну, вулканічнага шкла.

Характэрны цёмны колер. Структура горнай пароды парфірападобная ці шклістая. Шчыльнасць 2,52–2,97 г/см3. Тэмпература плаўлення 1000–1250 ºС.

Базальты займаюць агромістыя плошчы дна акіянаў і велізарныя тэрыторыі мацерыкоў (трапы), утвараюць лавы многіх вулканаў.

На Беларусі базальты выяўлены на паўднёвым захадзе, у Брэсцкай упадзіне.

Базальт выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прамысловасці, як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.