Баляслаў Смелы (фільм)
Баляслаў Смелы | |
---|---|
Bolesław Śmiały | |
Жанр | біяграфічны фільм |
Рэжысёр | Вітальд Лясевіч |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Ежы Лукашэвіч |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Zespół Filmowy Kraj |
Працягласць | 97 хв. |
Краіна | Польшча |
Мова | польская |
Год | 1971 |
IMDb | ID 0068303 |
«Баляслаў Смелы» (польск.: Bolesław Śmiały) — польская гістарычная драма рэжысёра Вітальда Лясевіча, знятая ў 1971 годзе па матывах раману «Boleszczyce» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1877).
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Вавель, 1079 год. Кароль Баляслаў асуджае на смерць дэзерціраў з войска, пасланага ў дапамогу рускаму князю Усеваладу. Частка каралеўскай рады, сярод якіх ваявода Сецех і біскуп Станіслаў, працівяцца такой жорсткай кары. Кароль намагаецца заключыць саюз з Кіевам супраць нямецкага імператара, аднак адзін з паслоў, што прыехалі з гэтай мэтай у Кракаў, забіты. Баляслаў намагаецца знайсці вінаватага і выкрыць змову супраць сябе…
У сцэнарыі фільму выкарыстаныя ўрыўкі раману Крашэўскага «Boleszczyce» і фрагменты драмы «Станіслаў і Багуміл» Марыі Дамброўскай.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Баляслаў Смелы (фільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Баляслаў Смелы» ў базе filmpolski.pl (польск.)