Марыя Дамброўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Дамброўская
польск.: Maria Dąbrowska
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1889(1889-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1965(1965-05-19)[3][1][…] (75 гадоў) ці 1965[4][5][…]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, аўтар дзённіка, перакладчыца, журналістка, пісьменніца, драматург
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені залаты крыж Заслугі камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы» Golden Laurel of the Polish Academy of Literature Cross of Independence
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Дамбро́ўская (польск.: Maria Dąbrowska; 6 кастрычніка 1889, г. Русаў, Польшча — 19 мая 1965) — польская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1907—1914 гадах вучылася ў Лазанскім і Брусельскім універсітэтах.

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1910-я гады.

Першыя зборнікі апавяданняў «Дзеці радзімы» (1918), «Галінка чарэшні» (1922) і «Усмешка дзяцінства» (1923) прысвечаны дзецям з іх своеасаблівым успрыманнем свету.

У зборніку навел «Людзі адтуль» (1926) паказаны жыццё і ўнутраны свет вясковай беднаты ў пачатку XX стагоддзя, у зборніку «Прыкмета жыцця» (1938) — нялёгкае існаванне чалавека ў грамадстве.

Самы вядомы твор Дамброўскай — эпічная тэтралогія «Ночы і дні» (1932—1934), у якой намалявана гісторыя жыцця адной сям’і з 1860-х гадоў да Першай сусветнай вайны.

Аўтар гістарычных драм «Геній-сірата» (1939) і «Станіслаў і Багуміл» (1945), рамана-эпапеі «Прыгоды думаючага чалавека» (незакончаны, выданы ў 1970), «Дзённікаў» (1 — 5, выд. 1988), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «Думкі аб падзеях і людзях», 1956).

Зноскі

  1. а б в г д е Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1965 - 1966. — P. 282–283. — ISBN 978-84-239-4500-9
  2. Maria Dabrowska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Домбровская Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. https://www.epdlp.com/escritor.php?id=12332
  5. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/d/dabrowska.htm
  6. Домбровская Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]