Баляслаў II Смелы
| Баляслаў II Смелы Boleslaw II Śmiały |
||
|
||
|---|---|---|
| 1058 — 1076 | ||
| Папярэднік: | Казімір I Аднавіцель | |
| У 1076 г. Баляслаў II быў каранаваны каралём Польшчы. | ||
|
||
| 1076 — 1079 | ||
| Пераемнік: | Уладзіслаў I Герман | |
| Нараджэнне: | каля 1042 | |
| Смерць: | 2 красавіка 1081 | |
| Дынастыя: | Пясты | |
| Бацька: | Казімір I Аднавіцель | |
| Маці: | Дабранега Кіеўская | |
| Дзеці: | гл. у тэксце | |
Баляслаў II Смелы (польск.: Bolesław II Śmiały, 1042 — 2 красавіка 1081) — князь Польшчы з 1058 года, кароль Польшчы з 1076 года. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, быў сынам князя польскага Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, сястры Яраслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага.
Баляслаў праводзіў знешнюю палітыку ў традыцыях свайго прадзеда, Баляслава I Храбрага. Неаднойчы ўмешваўся ва ўнутраную палітыку суседзяў, як то Венгрыі, калі ён аказваў ваенную дапамогу герцагу Беле супраць караля Андрэ I у 1057 годзе, а пазней, у 1074 годзе, дапамог Гезе скінуць са стальца караля Каламана. Абапіраючыся на саюз з Венгрыяй і Кіеўскай Руссю, Баляслаў II у 1061 годзе ўмяшаўся ў міжусобіцу ў Чэхіі, але пацярпеў паразу. Пасля выгнання ў 1068 годзе з Кіева вялікага князя Ізяслава, Баляслаў на наступны год здзейсніў паход на Кіеў і жорстка расправіўся з ворагамі Ізяслава.
Узмацненню міжнароднага прэстыжу польскай дзяржавы спрыяла таксама ўмяшанне Баляслава ў барацьбу за інвестытуру паміж імператарам Генрыхам IV і Папам Рымскім Рыгорам VII. Баляслаў выступіў на баку апошняга: у 1072 годзе адмовіўся плаціць даніну імператару і аб'явіў аб незалежнасці Польшчы, а ў 1074 годзе прызнаў польскую дзяржаву ленам папскага стальца. За гэта на наступны год Баляслаў атрымаў карону ад папы і стаў такім чынам каралём польскім.
Напрыканцы 1070-х гадоў абвастрыліся ўнутраныя і знешнія праблемы Польшчы. Спробы Баляслава вярнуць да каралеўства Заходняе Памор'е поспехам не скончыліся. У 1077 годзе Баляслаў рушыў на Кіеў, бо Ізяслаў зноў страціў там уладу. Горад быў узяты, а Ізяслаў зноў стаў князем кіеўскім. Аднак, як толькі польскія войскі сышлі, супраць Ізяслава выступілі ворагі і забілі яго. Асноўная праблема была ва ўзмацненні незалежнасці польскай арыстакратыі, якую падтрымлівалі Чэхія і Свяшчэнная Рымская імперыя. Пасля катавання Баляславам біскупа кракаўскага Станіслава, якога абвінавачвалі ў здрадзе, у краіне пачаўся мяцеж магнатаў. На чале паўстання стаў малодшы брат караля Уладзіслаў I Герман. У 1079 годзе Баляслаў быў скінуты са стальца і выгнаны з Польшчы. Свой прытулак ён знайшоў у Венгрыі, дзе памёр праз два гады.
| Папярэднік: Казімір I Аднавіцель |
Князь польскі з 1076 года - Кароль Польскі 1058—1079 |
Пераемнік: Уладзіслаў I Герман |
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баляслаў II Смелы
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы |
Мешка I — Баляслаў I Храбры — Мешка II — Безпрым — Мешка II — Баляслаў Забыты — Казімір I Аднавіцель — Баляслаў II Смелы — Уладзіслаў I Герман — Баляслаў III Крывавусты — Збігнеў |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |