Беларуска-амерыканскае задзіночанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. На сенняшні дзень Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне з'ўляецца найбуйнейшай и самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сябрам агранізацыі Сябрамі БАЗА могуць быць асобы беларускага паходжання, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы звязаныя сваяцтвам альбо дзейнасцю з Беларуссю, без розніцы групавой прыналежнасці, пачынаючы ад 18 гадоў.[1]

Члены Б.А.З.А. прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымовываюць газету “Беларус”.

Зараз Старшыней арганізацыі з'яўляеццца Ганна Сурмач.

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (Б.А.З.А.) ажыццяўляе наступныя функцыі:

- Абараняе традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, спрыяе дэмакратычнаму развіццю і абароне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;

- Інфармуе амерыканскае грамадства і кіраўніцтва ЗША аб гісторыі і культуры беларусаў, а таксама асвятляе стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь;

- Спрыяе захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі;

- Спрыяе ўнёску беларусаў у амерыканскае грамадства

- Забяспечвае падтрымку сябрам арганізацыі;

- Ажыццяўляе кантроль і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў па беларускіх пытаннях.

Гісторыя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Беларуска-Амерыканскае Задіночанне была заснавана ў 1949 годзе ў Нью- Ёрку.

Першая падрыхтоўчая зборка адбылася ў чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса и Міхась Тулейка.

У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.

Структура і аддзелы арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае Задзіночанне (Б.А.З.А.) падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб кватэра і аддзелы.

Штаб кватэра Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае Задзіночанне (Б.А.З.А.) знаходзіцца ў Нью- Ёрку.

На ўзроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю арганізацыі Б.А.З.А. канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая знаходзіцца ў штаб кватэры [2].

Галоўная Управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.

У цяперашні час налічваецца 7 аддзелаў арганізацыі на тэрыторыі ЗША: - аддзел Б.А.З.А. у New Jersey; - аддзел Б.А.З.А. у Ohio; - аддзел Б.А.З.А. у Brooklyn, NY; - гурток Б.А.З.А. у Washington, DC; - гурток Б.А.З.А. у Connecticut; - гурток Б.А.З.А. у Southern California; - гурток Б.А.З.А. у Southern Florida.

Кожны аддзел выбірае свайго страшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка.[3] Гурток -- меньшае структурнае падразьдзяленьне Б.А.З.А., які засноўваецца там, дзе няма дастатковай колькасьці сяброў для заснаваньня аддзелу.

Страшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела ці гуртка.

Газета “Беларус”[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйным выданнем Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (Б.А.З.А.) з'яўляецца газета "Беларус". 20 верасня 1950 года ў Нью-Ёрку з'явіўся першы нумар газеты "Беларус"

Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.

Газета «Беларус» прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і адраджэння незалежнасці Беларусі [4].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуска-амерыканскае задзіночанне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.