Беларусы ЗША
Беларусы ЗША (англ.: Belarusian American) — гэта амерыканцы, чые продкі нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі. Агульная ацэнка беларускіх імігрантаў у ЗША складае ад 600,000 да 750,000 чалавек (гэтая ацэнка ўключае ў сябе толькі фактычных імігрантаў, а не людзей беларускага паходжання, якія нарадзіліся ў ЗША). Дакладную колькасць беларускіх амерыканцаў цяжка вызначыць, таму што перапіс і іміграцыйная статыстыка не прызнае беларусаў у якасці асобнай катэгорыі. Многія з іх зарэгістраваны як рускія ці палякі, у залежнасці ад рэгіёна Беларусі, у якім яны нарадзіліся.
Самыя высокія канцэнтрацыі беларускіх амерыканцаў у Нью-Ёркскай агламерацыі, Нью-Джэрсі (асабліва Хайленд-Парк і Саўт-Рывер), Кліўлэндзе (і яго прыгарадах), Чыкага (нядаўнія імігранты канцэнтруюцца вакол Wheeling), Лос-Анджэлесе і Дэтройце.
Вядомыя беларускія амерыканцы [правіць]
- Данчык
- Дзік Мэнінг
- Зора Кіпель
- Вітаўт Кіпель
- Ліза Кудроў
- Уладзімір Тарасевіч
- Янка Тарасевіч
- Харысан Форд
Спасылкі [правіць]
- Навіны беларускай дыяспары
- Беларуска-Амерыканская Асацыяцыя
- Саюз беларускай моладзі ў ЗША
- Міжнародны семінар беларускай дыяспары: мінулае і сучаснасць адбыліся ў Мінску
