Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд
Краіна
Заснаванне
Дата заснавання 1976

Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд (англ.: The John And Alice Piotrowski Byelorussian Charitable Educational Fund, Inc.) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1976 годзе Янам і Аліцыяй Пятроўскімі ў Гейнсвіле (штат Фларыда) для дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыі матэрыялаў на беларускія тэмы. Друкаваў пераклады з старажытнагрэчаскай і латыні, падрыхтаваныя Пятроўскім. Таксама апублікаваў яго аўтабіяграфічныя творы: «На васьмідзясятыя ўгодкі» (1985), «Увага! Увага! Гаворыць…» (1993) і трохтомныя мемуары «Стагоддзе ў рэтраспекце» (1983—1997).

У 1977—1979 гадах выпускаў бюлетэнь «Анаграфы» (нумары 1—3).

Спіс кніг, выдадзеных Фондам[правіць | правіць зыходнік]

  • Горгіяс (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1973)
  • Пратагорас; Гіппіяс вялікшы (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1975)
  • Універсальная дэкларацыя правоў чалавека (1975)
  • Пармэнідэс; Мэнон (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1976)
  • Лепшыя думкі чалавека (Т. 1, 1977; Т. 2, 1980)
  • Роздумы (пераклад з Марка Аўрэлія, 1978)
  • Тэалёгія грэцькіх думаньнікаў (пераклад з манаграфіі В. Егера, 1980)
  • Політэя (Серыя «Выбраныя дыялёгі Плятона», 1981)
  • Старажытная грэцкая класіка: (у межах нашай супольнасці) (1979; 2-е выд. 1987)
  • Лепшыя думкі чалавека. Т. 2 (1980)
  • Класічны грэцка-беларускі слоўнік (Ч. 1, 1983; Ч. 2, 1985)
  • Словы да ўсіх, каму справа беларускае культуры ляжыць на сэрцы (1986)
  • Абарона Сакратаса; Файдон (1987)
  • Унутраная хворма мовы (пераклад працы В. фон Гумабльта, 1989)
  • Тарас Сайка — ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове (1995)