Беларусь мае быць беларускай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларусь мае быць беларускай — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю беларусаў ў абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню спокліч «Беларусь мае быць беларускай» стаў шырока вядомым ўлетку 2015 года, з-за крымінальнай справы, заведзенай на суполку анархістаў (Максім Пякарскі, Вадзім Жэромскі і Вячаслаў Касінераў[1]) з ініцыятывы «Пошуга»[2], якія намалявалі графіці з гэткім споклічам на сцяне закінутага будынка былой вайсковай часці. Таксама яны намалявалі на плоце той жа часткі спокліч «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…» і расфарбавалі білборд з міліцыянтамі. Гэткія ўчынкі былі класіфікаваныя як:[3]

Наўмысныя дзеянні, якія суправаджаліся пашкоджаннем чужой маёмасці, нявысветленымі асобамі, якія груба парушылі грамадскі парадак і выразілі відавочную непавагу да грамадства.

11 жніўня 2015 года адбыліся ператрусы ў падозраных, а прысуд быў вынесены ў студзені 2016 года, удзельнікі суполкі мусілі агулам выплаціць штраф у 120 базавых велічынь. У студзені 2019 года актывісты Руху «За Свабоду» з Гомеля праехаліся па шасці гарадах Беларусі з раздачай кубкаў з выявай пагоні з мэтаю, паказаць, што:[4]

Беларусь мае быць беларускай, тут няма месца для «рускага свету».

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе крама «LSTR Adziennie» выпусціла серыю цішотак са споклічам «Беларусь мае быць беларускай».[5]

У 2015 годзе спокліч быў намаляваны анархістамі з «Пошуга» як частка графіці, што стала адной з прычын іхняга пакарання.

У 2017 годзе было апублікаванае відэа з песняй невядомага сябры «Пошуга», датаванае 2015 годам. Песня пачынаецца словамі «Беларусь мае быць беларускай».[6]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]