Белы Бераг (возера, Бабруйскі раён)
Белы Бераг | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | каля 134,5 м |
Даўжыня | 4 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,25 км² |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бе́лы Бе́раг — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на левабярэжнай пойме ракі Бярэзіна, на ўсход ад горада Бабруйск, за 2,7 км у напрамку на захад ад вёскі Думаноўшчына (Кіраўскі раён).
Плошча паверхні возера 0,25 км², даўжыня 4 км, найбольшая шырыня 200 м. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя каля 2 м.
Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая і мае серпападобную форму. Берагі пясчаныя. Пратокай Белы Бераг злучаецца з Бярэзінай. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1 га[1].
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, карась.
Зноскі
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 282.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 511.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24, 48. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г. (руск.)